Ва ўкраінскай Бучы чакаюць адкрыцця выставы партрэтаў беларускіх палітвязняў
13 верасня 2022
140

Адкрыццё ў Бучы выставы «Колеры беларускай рэвалюцыі», дзе прадстаўлены партрэты беларускіх палітвязняў, якія былі пакараны на дзеянні на карысць Украіны, запланавана на сёння, 13 верасня 2022 года, разам з адмысловай экскурсіяй.

Мы хочам распавесці пра тое, што ў Беларусі за кратамі сядзяць грамадзяне Украіны – толькі таму, што падтрымалі ў 2020 пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і лукашэнкаўскай Беларусі, сядзяць актывісты і журналісты, якія працавалі з тэмай Украіны, сядзяць людзі, якія выказаліся супраць поўнамаштабнага ўварвання расіі ва Украіну пасля 24 лютага. Спіс вязняў і палітзняволеных расце штодзень, як расце і нашая выстава”, – распавядаюць у Facebook арганізатары выставы.

Паведаць выставу ў Бучы можна да 20 верасня 2022 года ў мясцовай публічнай бібліятэцы. У наведвальнікаў будзе магчымасць напісаць лісты палітвязням і выказаць ім словы падтрымкі. “Для іх надзвычай важна ведаць, што яны не забытыя і што іх вызвалення чакаюць не толькі іх блізкія”, – упэўнены арганізатары.

Нагадаем, што гэтая выстава першапачаткова адкрылася ў Львове 9 жніўня 2022 года. Потым беларуская дыяспара ў гэтым горадзе вырабіла для экспазіцыі партрэты беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну.