Варшаўскі ўніверсітэт заклікае паступаць на беларускую філалогію

Адзіная за межамі Беларусі кафедра беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце прымае заявы на вучобу на кірунак “беларуская філалогія з вывучэннем англійскай мовы”.
Набор праходзіць на 1 і 2 ступень навучання. Акрамя беларускай мовы, можна вывучаць англійскую і гішпанскую.
«Студэнцкае жыццё ў еўрапейскім універсітэце цікавае і насычанае. Падчас вучобы можна выязджаць на праграмы міжнароднага абмену. А пасля завяршэння навучання вы атрымаеце дыплом еўрапейскага ўзору», – піша тэлеграм-канал «Беларускі моладзевы хаб у Варшаве».
У праграме навучання такія прадметы, як:
– беларуская мова ў бізнесе, палітыцы і СМІ,
– мастацкі і аўдыёвізуальны пераклад,
– глоатадыдактыка
і шмат іншага!
Матэрыялы па тэме: