
У Варшаве дыяспара правяла 25 верасня 2022 года традыцыйную масавую акцыю. Гэтым разам яна тычылася эскалацыі Расіяй вайны з Украінай.
“Яшчэ 8 сакавіка бункерны дзед “абяцаў”, што не будзе праводзіцца дадатковы прызыў резервістаў. Але нешта пайшло ня так”, – перадае выказванні ўдзельнікаў акцыі тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.
Яны асцерагаюцца, што Ўладзімір Пуцін уцягне ў непасрэдны ўдзел у вайне і дыктатара Лукашэнку.
“У гэтую нядзелю беларусы Варшавы сустрэлiся, каб сказаць “Не вайне, далоў дыктатуру! Таксама на акцыi ўзгадалі палітвязняў i прачыталі iх вершы з-за кратаў”, – адзначаецца ў паведамленні.
Паводле арганізатараў мерапрыемстваі, няма аніякіх сумневаў, што праз адданасць украінцаў сваей краіне планы імперыяліста парушыліся, піша тэлеграм-канал “Акцыі беларусаў Варшавы”.
Фота і відэа: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”
Матэрыялы па тэме: