
Традыцыйныя нядзельныя акцыі дыяспары прайшлі ў польскай і расійскай сталіцах. У першай беларусы мітынгавалі каля расійскай амбасады, а ў другой пісалі пісьмы палітзняволеным.
“У гэты нялёгкі час мы, беларусы, па-ранейшаму выходзім супраць вайны, якую распачала Расія. Супраць забойства і гвалту. Супраць тэрарызма, бо абстрэлы мірных украінцаў – гэта тэрарызм. Хопіць двум дыктатарам вырашаць лёс людзей!” – цытуе маніфестантаў тэлеграм-канал “Белорусы зарубежья”.
Таксама сёння, 16 кастрычніка 2022 года, на чарговые напісанне лістоў беларускім палітзняволеным пісалі беларусы ў Маскве, паведамляе тэлеграм-канал “Беларусы Масквы – народны канал“. Яны павіншавалі 18 палітвязняў з днём нараджэння, а таксама даслалі ліст Ларысе Сакавай – маці Арцёма Сакава, які асуджаны лукашэнкаўскай уладай на 16 гадоў калоніі.
Фота і відэа: тэлеграм-каналы “Белорусы зарубежья” і “Беларусы Масквы – народны канал”
Матэрыялы па тэме: