Варшаўскія беларусы выйшлі на акцыю салідарнасці з актывістамі “Рабочага Руху”

Акцыя салідарнасці беларусаў Варшавы з палітвязнямі па справе “Рабочага Руху” прайшла 20 лістапада 2022 года.
Пра акцыю паведамляе тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.
10 фігурантаў справы “Рабочага Руху” абвінавачваюцца ў здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых крымінальных артыкулаў, паводле якіх ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Гэта працаўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў: Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цярэневіч, Сяргей Шамецька і Аляксандр Капшуль.
Зараз іх справу разглядае Гомельскі абласны суд.
Фота і відэа: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”
Матэрыялы па тэме: