
На спантанную акцыю пратэсту пасля аб’яўлення прэзідэнтам Расіі Ўладзімірам Пуціным мабілізацыі заклікалі беларусы ў Варшаве.
“Беларускае грамадства не падтрымлівае вайну супраць Украіны. У беларусаў ніколі не было цягі да гвалту ці амбіцый заваёўваць чужыя тэрыторыі. Але Лукашенка ўжо здаў суверэнітэт нашай краіны Пуціну і працягвае яго падтрымліваць. Сённяшні выступ Путлера паказаў, што ён не спыніцца перад сваёй мэтай, нават калі прыйдзецца ўжываць ядзерную зброю!” – адзначаецца ў тэлеграм-канале “Акцыі беларусаў Варшавы”. Там жа заклікаецца прыйсці сёння, 21 верасня 2022 года, а 18:00 да амбасады РБ у Польшчы.
Арганізатары акцыі намераны таксама правесці перфоманс з дровамі. “Пакуль мазаічны дзед робіць выгляд, што ўсё пад кантролем і рубіць дровы на сваім лецішчы, мы пакажам яму, дзе гэтыя дровы мусяць ляжаць і дзе яны могуць загарэцца на прыкладзе амбасады”, – гаворыцца ў паведамленні.
Некалькі дзён таму у Беларусі па прыкладзе Аляксандра Лукашэнкі прайшоў перфоманс па рубцы дроў для Еўропы, якая нібыта мёрзне.
Нагадаем, што сёння, 21 верасня 2022 года, лідэр беларускага пратэста Святлана Ціханоўская заклікала беларускіх вайскоўцаў не выконваць загады пры аб’яўленні мабілізацыі ў Беларусі.
Матэрыялы па тэме: