
Антываенныя плакаты аўтарства выбітнага мастака дыяспары Ўладзіміра Цэслера можна пабачыць з 22 лістапада 2022 года ва ўкраінскай Адэсе.
“Приглашаем посмотреть на острые визуальные произведения – против войны, против “русского мира”, против диктатуры и тоталитаризма”, – цытуе арганізатараў тэлеграм-канал “Баста”.
Выстава працягнецца да 27 лістапада 2022 года, паведамляе тэлеграм-канал “Беларусы Одессы”.
Вернісаж павінен быў адбыцца 21 лістапада 2022 года, але яго перанеслі з-за адключэнняў электрычнасці, піша “Наша Ніва”.
Беларускі мастак Уладзімір Цэслер з’яўляецца культавай постаццю пратэстнага мастацтва ў Беларусі, а з 2022 года – адзін з найбольш яскравых аўтараў антываенных выказванняў. Ён быў вымушаны пакінуць Беларусь у жніўні 2020 года, калі на яго пачаўся ціск за ўдзел у Каардынацыйнай радзе.
Нагадаем, што на пачатку верасня 2022 года выстава прац Уладзіміра Цэслера была запланавана ў славенскай Любляне.
Фота: “Думская”, “Наша Ніва” і тэлеграм-канал “Беларусы Одессы”
Матэрыялы па тэме: