Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў адкрылася ў Львове
10 жніўня 2022
173

«Кольори білоруської революції» – такая назва выставы ў Львове, дзе прадстаўлены фотапартрэты беларускіх палітычных зняволеных, звязаных з Украінай.

У Беларусі за кратамі таксама знаходзяцца зняволеныя грамадзяне Украіны. І сядзяць толькі таму, што падтрымалі пратэсты 2020 года супраць фальсіфікацыі выбараў, піша тэлеграм-канал Free Belarus Center.

Выстава распавядае пра тое, што адбывалася на Маршах свабоды 2020 года ў Беларусі. На адкрыцці экспазіцыі 9 жніўня 2022 года ў філіяле Львоўскаго гістарычнага музея ад Украіны прысутнічаў прадстаўнік абласной ваеннай адміністрацыі, які сказаў цёплыя словы ў адрас беларусаў.

Арагнізатаркі выставы — беларускі Анісія Казлюк і Аліна Рудзіна. Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы Free Belarus Center. Таксама выставу падтрымаў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Убачыць «Кольори білоруської революції» ў філіяле Львоўскага гістарычнага музея можна да 14 жніўня 2022 года.

Фота: Яўген Атцецкі