Выстава прац Уладзіміра Цэслера намечана ў Славеніі
2 верасня 2022
167

Вернісаж малюнкаў беларускага мастака Ўладзіміра Цэслера запланаваны на 6 верасня 2022 года ў ратушы сталіцы Славеніі Любляне.

На выставе будуць выстаўлены больш за сто твораў мастака, якія ёсць своеасаблівым летапісам беларускага пратэсту пасля жніўня 2020 года: сілавыя разгоны мітынгаў у Мінску, арышт палітычных актывістаў, захоп самалета RyanAir, арышт і ціск на беларускіх атлетаў на Алімпійскіх гульнях, скасаванне Чэмпіянату свету ў хакеі ў Беларусі, стварэнне іміграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы і гэтак далей, паведамляецца на старонцы выставы ў Facebook.

Паглядзець малюнкі можна будзе да 8 верасня 2022 года

Арганізатарамі выставы выступілі Народная амбасада Беларусіт ў Славеніі, муніцыпалітэт Любляны, галерэя Крэсія. Яны дзякуюць за дапамогу кампанію UAB Loberta.

Фота: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”