Выставу пра беларускія пратэсты можна паглядзець у Беластоку
11 жніўня 2022
153

У прасторы MediaPortBelarus у Беластоку адкрылася фотавыстава «Кожны дзень. Супраціў у беларускіх рэгіёнах». Як зрабілі эміграваўшыя з Беларусі журналісты.

Я вырашыла, што важна абʼяднаць здымкі з усёй краіны ў адну выставу. Хаця і два гады мінула, але мы перажылі гістарычныя падзеі, нам вельмі важна іх пераасэнсаваць і далей пра іх расказваць. Бо ад іх залежыць, як мы жывем цяпер і як будзем жыць у будучыні. Таму я лічу, што важна падкрэсліць значнасць тых падзеяў, якія мы перажылі, і яшчэ больш казаць пра гэта пад новым пунктам гледжання. Я хацела расказаць менавіта пра рэгіёны: як там адбываўся супраціў і пратэсты, як там адбываліся гарачыя падзеі жніўня 2020 года», – распавяла «Белсату» адна з арганізатарак выставы, журналістка з Маладзечна Зоя Хруцкая.

На выставе можна пабачыць здымкі з Брэста, Гродна, Маладзечна, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Бабруйска, Чачэрска, Ганцавічаў з давыбарнага перыяду з чэргаў на подпісы за кандыдатаў у прэзідэнты і дазволеных мітынгаў, фота за 9 жніўня і падзей, што адбываліся пасля ў той жнівень, піша выданне «Мост».