
Бясплатны сайт BelarusMusic (https://belarusmusic.com/) з беларускай музыкай, казкамі і аўдыёкнігамі з’явіўся ў інтэрнэце.
Праект распрацаваны і падтрымліваецца YouTube-блогерам Мікалаем Маслоўскім для распаўсюджвання беларускай мовы. Слухаць музыку і аўдыёкнігі можна ў браўзеры, на тэлефоне, планшэце, Smart TV, кансолях, Chromecast, Apple TV і іншых прыладах.
У сваю чаргу музыканты могуць прапанаваць свае творы для публікацыі, піша тэлеграм-канал Free Belarus Center.
Відэаблогер Мікалай Маслоўскі ў красавіку 2021 года, калі знаходзіўся ва Ўкраіне, быў абвешчаны ў вышук па арт. 188 КК РБ па абвінавачванню ў распаўсюдзе заведама ілжывых звестак. СК лічыць, што ў верасні 2020 года ён размесціў відэаролік з інфармацыяй, якая ганьбіць міліцыянера, нагадвае Reform.by.
Нядаўна стала вядома, што распрацоўшчык Dzionis Brek стварыў мабільную праграму з вершамі на беларускай мове.
Матэрыялы па тэме: