
Беларускія праваабаронцы налічылі не менш за 114 чалавек, асуджаных па палітычна матываваных справах на працягу мінулага верасня.
З тых людзей, якія пацярпелі “за палітыку”, праваабаронцам вядома пра 91 мужчыну і 23 жанчын, перадае Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Выракі ў гэтых справах у 69,3% выпадках утрымлівалі накіраванне асуджанага за краты. У папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу накіроўвалі ў 6,14% выпадкаў. На так званую “дамашнюю хімію” асуджаліся 24,5% фігурантаў палітычных спраў.
“Такім чынам, у верасні пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе “хіміі” і “хатняй хіміі”, суды ўжывалі ў 100% выпадках асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў”, – падлічылі праваабаронцы.
У якасці дадатковага пакарання 31 асуджаны быў абавязаны штрафам на суму 332800 рублёў.
Нагадаем, што за жнівень 2022 года праваабаронцы прызналі палітвязнямі 92 чалавек у Беларусі.
Матэрыялы па тэме: