
Лукашэнкаўскія сілавікі захапілі ў Паставах Віцебскай вобласці мясцовага жыхара, які вярнуўся з Латвіі.
Аб захопе сілавікі паведамілі ў сваім тэлеграм-канале “Сводки центра”. Паводле іх, захапілі чалавека прадстаўнікі Віцебскага ГУБАЗіК. У дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа за нібыта арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак. Як вынікае з запісаннага ў лукашэнкаўскім палоне відэа, ён знаходзіўся ў Мінску падчас мірных акцый пратэсту 2020 года.
Нагадаем, што ў лістападзе 2022 года жыхар Чачэрска і жыхар Магілёва былі схоплены ў сваіх кватэрах пасля таго як яны вярнуліся ў Беларусь з Польшчы.
Напрыканцы верасня 2022 года лукашэнкаўскія ўлады захапілі экс-футбаліста зборнай Беларусі і трэнера Васіля Хамутоўскага – падпісанта ліста за сумленныя выбары пасля таго як ён вярнуўся з замежжа на Радзіму.
“Интересно, сколько еще беларусов должны задержать по возвращении в Беларусь, чтобы людям стало понятно, что ничего не затихло и мстительная хунта не остановится?” – задаецца пытаннем тэлеграм-канал “МКБ – мая краіна Беларусь“.
Фота: тэлеграм-канал “Сводки центра”
Матэрыялы па тэме: