Зроблены беларусамі Вільні сцяг пераданы палку Каліноўскага ад Рады БНР
11 жніўня 2022
171

Полк імя Каліноўскага атрымаў сцяг ад Рады БНР прадстаўніку палка імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе ва Ўкраіне. Падзея сімвалізавала пераемнасць і перадачу баявога духу паўстанцаў 1863 года.

Перад уручэннем сцяга, якое адбылося ў на імшы ў Катэдральным саборы ў Вільні 9 жніўня 2022 года, сябра Рады БНР Паліна Прысмакова прачытала зварот да каліноўцаў старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

«Я захопленая вашаю адвагаю і вашай верай у найбольшую чалавечую каштоўнасьць, якою ёсьць Свабода. Бароніце вы яе для ўсіх нас. Змагаецеся сёньня з самым лютым ворагам ня толькі Ўкраіны, але і беларускага народу. Гэты вораг — расейская імпэрыя, якая стагодзьдзямі зьнішчала імкненьне народаў да свабоды, да волі, да незалежнасьці. Пасьля ўсіх страшных бедаў, якія перажыло чалавецтва за мінулае стагодзьдзе, Расея зноў разьвязала крывавую вайну, імкнучыся рабаваць і забіваць сваіх суседзяў», – адзначае Сурвіла.

«Ваш полк з гонарам нясе імя Кастуся Каліноўскага. Героя, які аддаў жыцьцё за Беларусь і запаліў у нашым народзе волю да свабоды, якую з тых часоў ужо нікому не ўдалося загасіць. Для Рады БНР ёсьць вялікім гонарам уручыць вам баявы штандар і такім чынам выказаць вам удзячнасьць і дабраславеньне ад беларускага народу, вольным голасам якога Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ёсьць ўжо болей за стагодзьдзе», — сказана ў звароце.

«Малю Ўсемагутнага за нашую агульную перамогу і каб апекаваўся кожным і кожнай з вас, пакуль ня вернемся ўсе разам у сваю родную Беларусь. Памажы вам Божа! Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!» — гаворыцца ў звароце, размешчанам на сайце «Радыё Рацыя».

Фота: «Радыё Рацыя»