У Эстоніі студэнтам з Беларусі плануюць забараніць выдачу ВНЖ пасля навучання
18 жніўня 2022
161

Эстонія ўводзіць уласныя санкцыі з-за агрэсіі Расіі і яе хаўрусніцы Беларусі на Ўкраіну. Цяпер расійскія і беларускія студэнты, як грамадзяне краін, што пачалі агрэсіўную вайну, не змогуць атрымаць від на жыхарства для працы, вядзення бізнэса і навучання.

«Калі грамадзянін Расеі ці Беларусі перастае быць студэнтам, тэрмін дзеяння выдадзенага яму віду на жыхарства таксама мінае. Калі грамадзянін Расеі ці Беларусі хоча падаць заяву на новы дазвол на часовае пражыванне пасля заканчэння навучання, праз санкцыі Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы (PPA) не можа выдаць яго, калі мэтай значыцца працаўладкаванне, вядзенне бізнэсу і навучанне», – заявіў Delfi віцэ-канцлер Міністэрства ўнутраных спраў па пытаннях унутранай бяспекі Вейка Камусаар.

Паводле яго, часовы від на жыхарства ў мэтах навучання можа быць выдадзены з тэрмінам дзеяння да канца намінальнага перыяду вучэбнай праграмы.