Ва Ўкраіне БДК папоўніўся батальёнам “Тэрор”
28 снежня 2022
124

Батальён “Тэрор”, які ваюе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны, абвесціў аб уваходжанні ў Беларускі дабраахвотніцкі корпус (БДК).

Мы афіцыйна аб’ядноўваемся з праверанымі на поле бою беларускімі ваярамі і пашыраем нашыя шэрагі, дазваляючы беларускім дабраахвотнікам стаць прафесійнымі ваярамі, што, відавочна, важна для будучыні беларускай нацыі”, – паведамляе тэлеграм-канал “Тэрора”.

Пры гэтым папярэджваецца, што паведамленні ад батальёна будуць размяшчацца таксама ў тэлеграм-канаде БДК.

Нагадаем, што Беларускі дабраахвотніцкі корпус, што быў створаны некалькі дзён таму, лічыць няправільным палітызацыю беларускіх дабраахвотнікаў, якія ваююць у складзе УСУ.

Байцы батальёна “Тэрор” былі ў складзе Палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК), але потым адасобіліся ад яго. Прычынай таксама стала нежаданне палітызацыі.