Акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі прайшла ў Беластоку
25 кастрычніка 2022
130

Каля 20 чалавек прынялі ўдзел 25 кастрычніка 2022 года ў чарговай акцыі салідарнасці з пераследуемымі ў Беларусі палякамі і ўсімі палітычнымі зняволенымі.

Акцыя праходзіць штомесяц і была прымеркавана 25 чыслу, калі роўна 19 месяцаў таму былі затрыманы сябры Саюза палякаў Беларусі, у прыватнасці Анжаліка Борыс і Андрэй Пачобут

У Беларусі працягваецца палітычны пераслед, хтосьці выходзіць са зняволення, але на яго месца саджаюць новых людзей, казалі выступаючыя на мітынгу актывісты арганізацыі “Вспульнота Польска”. Яны адзначалі, што не многа можна зрабіць для вызвалення палітзняволеных, але вельмі важна паказваць сваю салідарнасць з імі.

Таксама вельмі важна паказаць, што ў Польшчы супраць знішчэння ў Беларусі польскай актыўнасці, польскай адукацыі, могілак польскіх салдатаў. 

Што ж тычыцца Борыс і Пачобута, то, як адзначалі выступоўцы, пакуль дакладна невядома, калі адбудзецца судовая расправа над імі. У той жа час яны выказалі спадзяванне, што ў хуткім часе прыйдзе момант, калі такія акцыі стануць неактуальныя.

Традыцыйна ў акцыі прыймаць удзел прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока.

Нагадаем, што зараз Анжаліка Борыс знаходзіцца пад хатнім арыштам.