Беларускія падзеі 2020-2021 гадоў прадстаўлены на выставе карцін у Вільні
31 кастрычніка 2022
146

Творы беларускай мастачкі, якая не пажадала афішаваць сваё імя, з’явіліся 31 кастрычніка 2022 года на Ратушнай плошчы літоўскай сталіцы.

Вельмі добры спосаб праз мастацтва, візуалізацыю данесці нашу гісторыю да як мага большай колькасці людзей“, – цытуе лідара беларускага пратэста Святлану Ціханоўскую тэлеграм-канал “Позірк”. Палітык прысутнічала на вернісажы.

Данесці боль, праз які мы праходзім. Данесці, што беларусы падтрымліваюць Украіну. Што, нягледзячы на рэпрэсіі, працягваюць барацьбу з рэжымам унутры краіны. Вельмі спадзяюся, што гэтая выстава паедзе далей — у Каўнас, магчыма, у Варшаву, у іншыя гарады”, — сказала Ціханоўская.

Усяго прадстаўлена 46 карцін. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы ўрада ЗША. Плануецца зрабіць таксама 10 тыс. паштовак з выявамі работ. Яны будуць распаўсюджвацца бясплатна. 

Мы сегодня побывали на выставке… очень рекомендуем вам посетить ее. Каждая работа, это эпизод реальных событий 2020-2021 года, в каждой работе так отчетливо, так реалистично отражены самые яркие, самые драматичные эпизоды нашей истории. Не нужно слов, все читается на картинах… Вспомнить, подумать, проанализировать, не забыть…” – піша тэлеграм-канал “Razam – Новостной канал”.

Фота: тэлеграм-каналы “Позірк” і “Razam – Новостной канал”