Акцыя памяці “Беларускія Дзяды” прайшла ў Варшаве
1 лістапада 2022
164

Імшой у касцёле, маршам і мітынгам адзначылі варшаўскія беларусы 1 лістапада 2022 года свята ўшанавання памёрлых “Беларускія Дзяды”.

Імша ў касцёле Святога Аляксандра была праведзена ў гонар памерлых ва Ўкраіне беларускіх ваяроў. Яе правёў ксёнзд Вячаслаў Барок, распавядае тэлеграм-канал “Позірк”.

Потым удзельнікі мерапрыемства прайшлі маршам па цэнтры Варшавы і правялі мітынг на Замкавай плошчы. 

Беларуская нацыя — гэта тыя, хто жылі да нас, жывуць сёння і будуць жыць пасля нас. Беларусь усё роўна выстаіць, і будзе так, як павінна быць справядліва”, — заявіў палітык Вячаслаў Сіўчык, адзначыўшы, што ў гэтым годзе традыцыйнае шэсце ў Мінску адбыцца не можа. 

Таксама былі прыгаданы беларускія героі, якія жылі і змагаліся за Беларусь, у прыватнасці, палітвязень Вітольд Ашурак, закатаваны ў лукашэнкаўскіх засценках.

У сваю чаргу галоўны рэдактар “Хартыі’97” Наталля Радзіна заявіла, што хоць і здаецца нібыта Беларусь рухаецца па коле, але яна ўпэўнена, што зараз ёсць шанец выйсці з яго. “Для этого мы должны помогать политзаключенным и их семьям, поддерживать воюющий в Украине полк Калиновского, помогать всем людям, которые сегодня страдают от репрессий в Беларуси, помогать друг другу. И самое главное — верить, что Беларусь будет свободной. Для этого мы должны сделать все возможное и продолжать бороться за свободу и независимость своей страны всеми средствами. Сил нам всем и мужества. Жыве Беларусь!” – цытуе Радзіну “Хартыі’97“.

Фота і відэа: тэлеграм-канал “Позірк” і “Хартыі’97”