“Народныя амбасады Беларусі” збіраюць грошы на падарункі дзецям палітвязняў
13 снежня 2022
193

Ініцыятыва “Народныя aмбасады Беларусi” сумесна з МЗС Эстоніі і фондам “Страна для жизни” запусцілі акцыю па віншаванні дзяцей палітвязняў з Калядамі і Новым Годам.

Лукашенко лишает юных беларусов самого желанного и яркого события в году. В то время, как один из родителей в тюрьме, другому сложно найти работу. Особенно тяжело тем, кто в малых городах и деревнях, где количество вакансий минимально, а выплаченная своевременно зарплата в 200 EUR считается чем-то запредельным”, – гаворыцца на спецыяльна створаным для акцыі сайце.

Паводле размешчанай там інфармацыі, валанцёры ўжо атрымалі больш за 150 лістоў Дзеду Марозу ад дзяцей і падлеткаў, чые бацькі апынуліся ў зняволенні за свае палітычныя перакананні. “Каждое письмо наполнено чистыми детскими эмоциями, надеждами и мечтами”, – сцвярджаюць валанцёры. 

Каб свята прыйшло да дзяцей палітзняволеных ініцыятары акцыі на першым этапе праводзяць збор для падарункаў для тых, хто адправіў лісты, якія дарэчы працягваюць паступаць. Арыенціровачны кошт аднаго падарунка 35-45 EUR

На другі этапе валанцёры купляюць падарункі і адпраўляюць іх сваім падапечным. “Подарки доставляются непосредственно авторам писем. Праздник спасён!” – тлумачыцца на сайце.

Таксама арганізатары акцыі прапануюць тым, хто хоча самастойна купіць і накіраваць падарунак, напісаць ліст на адрас volhaz@stranafund.com альбо запоўніць адмысловую форму, пасля чаго будзе прадастаўлена неабходная інфармацыя.

“Народныя амбасады” – гэта ініцыятыва, якую рэалізуе супольнасць беларускіх дыяспар “Беларусы Замежжа” пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Яна накіраваная на стварэнне прадстаўніцтваў дэмакратычнай Беларусі за мяжой ва ўмовах страты легітымнасці цяперашняй уладай у краіне і за яе межамі.