Полк Каліноўскага атрымлівае ўзнагароды і пазадарожнік
24 снежня 2022
152

Узнагародамі «За мужність під час виконання спецзавдань» ад Галоўнага ўпраўлення выведкі міністэрства абароны Ўкраіны адзначаны чатыры байцы беларускага Палка імя Кастуся Каліноўскага. На патрэбы падраздзялення, якое верагодна, ваюе ў Бахмуце, у пазадарожніку сабраны неабходныя сродкі.

Мы ганарымся нашымі ваярамі, якія гераічна змагаюцца за свабоду украінскага і беларускага народа і гэта не застаецца незаўважаным вышэйшым кіраўніцтвам”, – гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала Палка.

Белорусам я хочу сказать огромное спасибо. Мы вчера за один день и сегодня с утра собрали полностью на новый внедорожник для Полка Калиновского. Сегодня уже механики Полка поедут выбирать. Я думаю до Нового года мы им сделаем подарок – еще одни колеса. Потому что сейчас ребята находятся в Бахмуте”, – распавёў 24 снежня 2022 года ўкраінскі блогер Аляксандр Рыкаў, вядучы YouTube-канала ВalaganOFF.

Як неаднаразова казаў прэзідэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, найбольш цяжкая сітуацыя на фронце зараз у горадзе Бахмуце, які гераічна абараняе ўкраінская армія. “Битва за Бахмут определит, как будут развиваться события“, – цытуе словы прэзідэнта агенцтва УНІАН.

Нагадаем, што ў жніўні 2022 года за праяўленую мужнасць падчас баёў у Севераданецку камандаванне Ўзброеных сіл Украіны адзначыла чацвярых байцоў Палка імя Кастуся Каліноўскага.

Фота: тэлеграм-канал Палка Каліноўскага