Беларусы Берліна і Масквы павіншавалі суайчыннікаў-палітвязняў з Калядамі
8 студзеня 2023
164

У Берліне і Маскве дыяспара арганізавала мерапрыемствы з нагоды Божага Нараджэння, павіншаваўшы з ім суайчынннікаў, перш за ўсё тых, хто мучаецца ў лукашэнкаўскіх засценках.

Берлінскія беларусы выйшлі да альтэрнатыўнай амбасады демакратычнай і вольнай Беларусі (Арт-праект). Акрамя віншаванняў са святам, яны выказалі сваю салідарнасць з ўсімі палітвязьнямі і землякамі, якія  змагаюцца з рэжымамі Беларусі і Расеі. Удзельнікі акцыі выразілі сваю глыбокую ўдзячнасць усім героям ва Ўкраіне, якія са збоей у руках адстойваюць волю, і ўшанавалі беларускіх пісьменнікаў Паўлюка Шукайлу, забітага камуністамі во узросте 34 гадоў, і Ядвігіна Ш., які прысвяціў сваё жыццё Беларусі, з нагоды іх дзён народзін, перадае тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.

Віншуючы ўсіх праваслаўных вернікаў з Божым Нараджэннем беларусы Масквы напісалі і адаслалі паштоўкі і лісты беларускім палітвязням, паведамляе тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

У лістах да палітвязняў былі напісаны словы з верша паэта Андрэя Хадановіча: «Зорка ляцела праз ціхую ноч у бяссонні./ Нехта казаў, самалёт пралятае ўгары –/ тры пасажыры ў салоне і кожны ў кароне,/ у чамаданах дары і ў кішэнях дары./ Зорка ўзышла. Прывітанне, любімы паэце!/ Тры пасажыры ў салоне спяваюць утрох/ песню аб тым, як у нашым скалечаным свеце/ снег пачынаецца і нараджаецца Бог».

Гэтыя паштоўкі і лісты ад беларусаў расійскай сталіцы мусяць атрымаць Лісоўскі Аляксей, Калінка Віктар, Гаўрыльчук Таццяна, Глінская Іна, Гібкая Кацярына, Суганяеў Дзмітрый, Дранец Мікіта, Таўкач Ілля, Жданаў Аляксандр, Хімарода Віктар, Гелахаў Ігар, Раманаў Глеб, Вайцяховіч Віталь, Вітуноў Данііл, Малюга Антон, Кацкель Уладзімір, Касцюгова Валерыя, Велешка Аляксей, Каханоўскі Дзмітрый, Хвескавец Андрэй, Коршун Сяргей, Мельнік Віталь, Барысюк Андрэй, Крыўчук Дзяніс і Ліннік Руслан, паведамляе тэлеграм-канал “Беларусы Москвы – народный канал”.

Нагадаем, што віншаванні з Калядамі і іменінамі палітзняволеным у РБ накіравалі беларусы Санкт-Пецярбургу.

Фота і відэа: тэлеграм-каналы “Беларусы зарубежья” і “Беларусы Москвы – народный канал”