Беларуская тэатральна-фальклорная студыя для дзяцей у Вільні абвесціла дадатковы набор
21 студзеня 2023
180

Дзеці ў літоўскай сталіцы ад пяці да 12 гадоў запрашаюцца на заняткі ў беларускую тэатральна-фальклорную студыю “Ў нескладанае“ ад лютага 2023 года. Арганізатары студыі паведамілі аб дадатковым наборы.

Заняткі будуць праходзіць па-беларуску і складацца з дзвюх частак: тэатральнае майстэрства (майстэрства і пластыка, сцэнічная мова) і фальклорна-выканаўчыя практыкі (народныя танцы, вывучэнне музычных інструментаў). Таксама ў межах заняткаў плануюцца майстар-класы па выяўленчым мастацтве, народных спевах і яшчэ шмат чаго цікавага”, – распавядаецца ў тэлеграм-канале студыі.

Там жа паведамляецца, што выкладчыкі “ Ў нескладовага” – актор тэатру і кіно з 25-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў і выканаўца на дудзе, навуковец Вячка Красулін

Заняткі намечаны раз на тыдзень па суботах па адрасе ў Вільні: Maironio g., 11 (прыватная школа Stambridge). Таксама разглядаеццамагчымасць правядзення яшчэ аднаго занятку ўвечары па буднях. Пачатак запланаваны на 4 лютага 2023 года, а арганізацыйная сустрэча для бацькоў і дзетак – на 28 студзеня 2023 года ў 11.00.

Кошт заняткаў – 50 еўра на месяц. Па ўсіх пытаннях звяртацца  ў тэлеграм на @unieskladanaje_contact.

У жніўні 2022 года, калі ўпершыню было абвешчана пра набор дзяцей у студыю, арганізатары абяцалі, што заняткі будуць бясплатнымі.