Беларусы замежжа ўшанавалі памяць героя Ўкраіны Міхася Жызнеўскага
22 студзеня 2023
156

Дыяспара ва ўкраінскім Львове ўшанавала памяць беларуса-героя Ўкраіны, забітага ў 2014 годзе на Майдане, Міхася Жызнеўскага. Таксама дыяспара надрукавала плакат у яго гонар.

Пра ўшанаванне памяці Жызнеўскага ў Львове 22 студзеня 2023 года размесціў інфармацыю тэлеграм-канал дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь”.

У сваю чаргу тэлеграм-канал “Празрысты Магілёў” паведаміў, што падрыхтаваны плакат з выявай Міхася Жызнеўскага.

Это будущий плакат, подготовленный нами, который будет на акции беларусов и украинцев в Южной Америке. Если диаспоры других стран захотят такой плакат, за исходником можно обратиться в бот @pmofisbot”, – гаворыцца ў паведамленні.

Даведка: Міхась Жызнеўскі (1988, Гомель — 2014, Кіеў) — кавалер ордэна Героя Нябеснай сотні, пазаштатны карэспандэнт украінскай газеты «Саборная Кіеўшчына», грамадзянін Беларусі. Раніцай 22 студзеня 2014 года ў бяззбройным стане быў забіты стрэлам паляўнічай кулі ў сэрца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас Еўрамайдана. Герой Украіны.

Фота і выява: тэлеграм-каналы “Вільна Білорусь” і “Празрысты Магілёў”