Беларусаў у Берліне клічуць на антываенны пікнік
17 жніўня 2022
121

Пікнік для ўцекачоў, рэлакантаў і ўсіх тых, хто асуджае расійскую агрэсію на Ўкраіну ладзіць 21 жніўня 2022 года рускамоўная ініцыятыва Demokrati-JA.

Паводле распаўсюджанай інфармацыі, на пікнік асабліва запрашаюцца нядаўна прыбыўшыя ў Берлін грамадзяне. «Ищите нас по сине-желтым, бсб и бчб флагам, зонтикам и соответствующей музыке», – распавядаецца на старонцы ініцыятывы ў Facebook. „Во избежание провокаций, пожалуйста, обозначьте себя по возможности символикой в любом виде (значок, цвета одежды, небольшой флаг, макияж – флаг Украины, бело-сине-белый, беларуский бчб)”, – адзначаецца там.

Арганізатары падкрэсліваюць, што гэта сбор у сяброўскай атмасферы, каб падтрымаць адзін аднаго ў пошуках кватэры, працы, афармлення дакументаў і іншага.

«Приносите с собой еду для гриля, напитки и посуду. Не забудьте, что в воскресенье магазины не работают!» – заклікаюць яны.

У той жа час Demokrati-JA не хоча бачыць на сваим мерапрыемстве тых, хто за Пуцина, «не-всё-так-однозначно»; имперцаў; людзей крайне правых ці крайне левых перакананняў і аматараў бясплатных булачак.

Пікнік пачнецца а 15:00 па мясцовым часе на Grillplatz Tempelhofer Feld (Süd) Tempelhofer Damm. Плануецца, што будзе цягнуцца каля пяці гадзін.