Святлана Ціханоўская заклікае далучацца да каманд дэмакратычных сіл
19 жніўня 2022
157

Лідэр беларускага пратэста Святлана Ціханоўская запрашае далучыцца да сумеснай працы з камандамі дэмакратычных сіл, прапануючы запоўніць адмысловую google-форму.

«Дарагія беларусы! Вы шмат пыталіся, як можна далучыцца да працы і дапамагаць дэмсілам. Таму мы зрабілі google-форму, дзякуючы якой вы можаце даслаць рэзюмэ, распавесці пра свой прафесійны вопыт, чым хацелі б займацца падчас працы з дэмакратычнымі сіламі і што лічыце патрэбным рабіць. Усе адказы вы атрымаеце да 16 верасня», – напісала палітык у сваім тэлеграм-канале.

Запоўніць анкету можна па гэтай спасылцы: https://forms.gle/kY81KxQyMijoRj4J9

«Далучайцеся да супольнай працы!» – заклікае Ціханоўская.