Чацвёра байцоў Палка Каліноўскага атрымалі баявыя ўзнагароды ад Украіны
21 жніўня 2022
158

За праяўленую мужнасць падчас баёў у Севераданецку камандаванне Ўзброеных сіл Украіны адзначыла чацвярых байцоў Палка імя Кастуся Каліноўскага.

«За беспрэцэдэнтную мужнасць, якая была праяўлена ваярамі Палка Каліноўскага пры выкананні заданняў у Севераданецку, чацвёра байцоў батальёна «Волат» рашэннем камандавання былі прадстаўлены да баявых узнагародаў», – паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Палка.

У абмеркаваннях да паведамлення, віншуючы байцоў, карыстальнікі выказваюць думкі, што нядрэнна было б даць такім ваярам украінскае грамадзянства.

Нагадаем, што раней у жніўні беларускія і ўкраінскія праваабарончыя і грамадскія арганізацыі звярнуліся да дзяржорганаў Украіны з нагоды дыскрымінацыі грамадзян Беларусі ў краіне пасля пачатку вайны. Падставай для звароту паслужылі факты масавых адмоваў украінскай міграцыйнай службы ў легалізацыі на тэрыторыі краіны грамадзянам Беларусі.