Праваабаронцам стала вядома аб катаваннях палітзняволенага ў Магілёўскім СІЗА
1 верасня 2022
141

Палітзняволенага Германа Быхава пастаянна катавалі супрацоўнікі Магілёўскага СІЗА, аб гэтым праваабаронцам распавёў яго былы сукамернік.

Яго стабільна збівалі мінімум раз на дзень. Часам яго маглі “вывесці для размовы”  тры разы на дзень. Кожны раз ён вяртаўся проста сіні.Казаў, што яго ставілі на расцяжку, пасля чаго білі па нагах, корпусу. У выніку, яму сарвалі пахвінную цягліцу, яму нават хадзіць было цяжка. Прычым, як ён распавядаў, збіцці пачаліся яшчэ ў ІЧУ, дзе ён быў да СІЗА. Што ад яго хацелі – незразумела, але складалася адчуванне, што мянты на ім проста адрываліся“, – цытуе былога сядзельца тэлеграм-канал магілёўскіх праваабаронцаў MAYDAY.TEAM

Паводле мужчыны, адміністрацыя СІЗА ніяк не рэагавала на тое, што адбываецца, нават калі сляды збіцця былі відавочныя.

Згодна інфармацыі на сайце Прааваабарончага цэнтра “Вясна” на пачатку студзеня 2022 года з’явілася інфармацыя аб пераводзе Германа Быхава з магілёўскай турмы №4 у ПК №3 у Віцебскі раён Віцебскай вобласці.

Магілёўскі індывідуальны прадпрымальнік Герман Быхаў быў затрыманы ў сакавіку 2021 года, яму прад’явілі абвінавачванне па арт.130 (распальванне варожасці) КК. У віну мужчыну паставілі той факт, што цягам некалькіх месяцаў ён пакідаў каментары ў тэлеграм-каналах і чатах, часам выкарыстоўваючы словы “хер”, “сука”, “мент”, а таксама фразу, цытата, “мянты жаруць за нашы грошы”.

8 кастрычніка 2021 года Магілёўскі абласны суд прысудзіў Быхава да трох гадоў калоніі.

Фота: Прааваабарончы цэнтр “Вясна”