Варшаўскія і маскоўскія беларусы нагадалі аб важнасці падтрымкі палітвязняў
11 верасня 2022
173

На традыцыйнай нядзельнай акцыі ў польскай сталіцы дыяспара заклікала да падтрымкі палітзняволеных лістамі. А ў Маскве беларусы ў гэты дзень кінулі такія лісты ў паштовую скрынку.

Усяляюць надзею навіны, якія паступаюць з Украіны. Украінская армія паспяхова адваёўвае назад свае землі. Тым часам навіны з Беларусі сведчаць аб тым, што рэжым баіцца людзей. Працягваюцца затрыманні. Таму вельмі важна падтрымліваць лістамі тых, хто апынуўся за кратамі”, – пішатэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.

     

Там жа адзначаецца, што сусветнай грамадскасці важна распавядаць аб падзеях у Беларусі, дзе лукашэнкаўскі рэжым якой стаў саўдзельнікам вайны Расіі ва Ўкраіне, але дзе па-ранейшаму ідзе “нябачная для свету барацьба за свабоду”. “Нам трэба падтрымліваць людзей, якія з’яўляюцца закладнікамі рэжыму і распавядаць аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Наш пратэст працягваецца!” – запэўніваюць беларусы Варшавы.

Сёння ж, 11 верасня 2022 года, беларусы Масквы, якія кожны тыдзень збіраюцца, каб павіншаваць з народзінамі палітзняволенных, накіравалі лісты 13 вязням лукашэнкаўскага рэжыму, піша тэлеграм-канал “Беларусы Масквы – народны канал”.

   

Гісторыю кожнага палітзняволенага, а таксама адрас для лістоў і паштовак, можна даведацца на сайце ПЦ «Вясна», politzek.me і dissidentby.com.

Фота і відэа: тэлеграм-каналы “Беларусы зарубежья” і “Беларусы Масквы – народны канал”