Дыяспара ў Славеніі стварае беларускую бібліятэку
16 верасня 2022
162

Славенскія беларусы распачалі стварэнне бібліятэкі з беларускімі кнігамі ў Любляне.

Мы сустракаліся з еўрадэпутатамі, з якімі ў нас вельмі добрыя адносіны. Потым мы вырашылі, што трэба стварыць арганізацыю. Зарэгістравалі арганізацыю „Беларуская дыяспара ў Славеніі” і з прошлага году пачалі праводзіць не толькі палітычныя, але культурныя падзеі. Зараз у Славеніі, у Любляне, мы ствараем беларускую бібліятэку. Самі збіраем кніжкі, і калі хтосьці яшчэ можа ездзіць ў Беларусь, прывозім адтуль”, – распавяла прадстаўніца Народнай амбасады ў Славеніі Аляксандра МамаеваРадыё Рацыі”.

Паводле яе, дыяспара ў гэтай краіне налічвае некалькі соцень чалавек. Акрамя збору кніг, дапамагае ўкраінцам, арганізуе візіты беларускіх лідараў у выгнанні і іх сустрэчы з палітыкамі, працуе з дыяспарай у іншых краінах.

Паколькі беларуская дыяспара ў Славеніі невялікая, то яна ў сваёй актыўнасці больш мае прадстаўнічыя функцыі, а таксама мае на мэце падтрымку тэмы Беларусі ў інфармацыйнай прасторы рэгіёну”, – перадае словы славенскай беларускі “Радыё Рацыя”.

Як раней казала Мамаева “Зеркалу”, Славенія вельмі падобна на Беларусь. “Я всегда говорила, что Беларусь могла бы быть такой же, если бы там не было советской власти”, – сцвярджае актывістка дыяспары.

Фота: Аdukar.com