У Беларусі за кастрычнік 2022 года 72 чалавекі былі прызнаны палітвязнямі
2 лістапада 2022
153

Палітычны пераслед і рэпрэсіі ў адносінах да іншадумцаў працягваюцца ў Беларусі. Праваабаронцы фіксуюць новыя выпадкі палітычна матываваных прысудаў і арыштаў. 

За кастрычнік 2022 года новымі палітзняволенымі былі прызнаны 72 чалавекі, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Абвінавачванні ўладаў датычыліся распальвання сацыяльнай варожасці і варажнечы ці закліку да санкцый, групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і дыфамацыі”, – адзначаецца ў паведамленні праваабаронцаў.

Па-ранейшаму прыцягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў паслявыбарных пратэстаў 2020 года, калі з боку міліцыі мела месца непрапарцыйнае ўжыванне сілы у дачыненні да мірных пратэстоўцаў. За месяц 34 чалавекі асуджаныя за групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). “Абвінавачаныя па дадзеным артыкуле не здзяйснялі падпалаў і пагромаў, не аказвалі ўзброенага супраціву праваахоўным органам — у іх дзеяннях няма складу злачынства, якое ставіцца ім у віну”, – сцвярджаюць беларускія праваабаронцы.

Больш за 10 чалавек, асуджаных паводле палітычных матываў да абмежавання волі, былі затрыманыя, у іх правяралася тэлефоны і перапіскі ў мэсэнджарах. На канец кастрычніка ў месцах зняволення ўтрымліваліся 32 журналісты і супрацоўнікі СМІ. 

Праваабаронцы працягваюць фіксаваць і выпадкі катаванняў і жорсткага абыходжання, якія застаюцца беспакаранымі.

Нагадаем, што на 1 лістапада 2022 года ў Беларусі налічвалася 1357 чалавек, якіх праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнямі.