Беларускім дэмсілам паабяцалі прадстаўніцтва ў Празе
18 лістапада 2022
156

Адным з асноўных вынікам візіту лідара беларускага пратэста Святланы Ціханоўскай у Чэхію стала падача дакументаў на рэгістрацыю прадстаўніцтва дэмакратычных сіл у сталіцы гэтай краіны.

Акрамя падачы дакументаў, вынікам стала і абяцанне чэшскага боку выдзяліць стыпендыі беларускім студэнтам-палітвязням, якія вызваляюцца з месцаў пазбаўлення волі. Таксама яны змогуць працягнуць навучанне ва ўстановах гэтай краіны, паведамляе тэлеграм-канал “Позірк”.

Таксама беларускія студэнты змогуць паступаць у чэшскія ўніверсітэты пры атрыманні любой еўрапейскай стыпендыі.

Ціханоўская знаходзілся ў Празе па запрашэнні прэмьер-міністра Чэхіі на святкаванні пачатку гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі ў 1989 годзе, паведамляецца на сайце палітыка.

У кастрычніку 2022 года стала вядома, што чэшскія ўлады дазволілі беларусам прыязджаць і вучыцца ва ўніверсітэтах краіны на падставе міжнароднай стыпендыі. Дагэтуль яны маглі прыехаць да Чэхіі, толькі маючы там свае сем’і.

Фота: Белсат