Жадаючых пасяліцца ў Літве беларусаў спытаюць пра вайну ва Ўкраіне
6 снежня 2022
159

Грамадзяне Беларусі і Расіі, якія будуць звяртацца па нацыянальную візу або від на жыхарства ў Літве, павінны будуць адказаць на дадатковыя пытанні Дэпартамента міграцыі, у тым ліку аб расійска-ўкраінскай вайне.

Ускладненне атрымання літоўскай візы або літоўскага віду на жыхарства пачалося з таго, як міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ ўнесла змены ў законы, што рэгламентуюць парадак выдачы дакументаў грамадзянам іншых краін, якія звяртаюцца за відам на жыхарства ў Літве. Свае рэкамендацыі па такому апытальніка ДМ падаў і Дэпартамент дзяржбяспекі, піша Delfi.lt.

Апытальнік павінны будуць запаўняць усе грамадзяне Расіі і Беларусі ад 18 гадоў, калі яны будуць звяртацца па новыя дакументы або прасіць падоўжыць від на жыхарства ў Літве ці па нацыянальную візу. У апытальніку грамадзяне іншых краін павінны будуць прадставіць інфармацыю аб сваёй адукацыі, месцах працы, службе ва Ўзброеных сілах, аб бізнес-сувязях, кантактах з дзяржаўнымі ведамствамі краін, якія не з’яўляюцца краінамі НАТА і ЕС, таксама павінны будуць выкласці сваю пазіцыю па пытанні ваеннай агрэсіі Расіі ва Ўкраіне.

Іншаземец, які хоча прыехаць у Літву і жыць тут, павінен быць шчырым і адкрытым. Ён павінен паказаць, што гатовы супрацоўнічаць з прымаючай яго краінай”, – падкрэсліла кіраўнік Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайтэ. Паводле яе, гэта будзе дадатковы фільтр бяспекі, які дазволіць больш аператыўна выявіць замежнікаў, якія ў мінулым мелі сувязі з недэмакратычнымі рэжымамі і могуць прадстаўляць пагрозу нацбяспецы Літвы. Калі грамадзянін Расіі ці Беларусі, які хоча атрымаць візу або від на жыхарства ў Літве, адмовіцца запаўняць апытальнік ці не адкажа на ўсе пытанні, то спецыялісты па міграцыі могуць не прымаць яго заяўку. Калі такі чалавек прадаставіць ілжывыя дадзеныя або схавае нейкую значную інфармацыю, то гэта стане падставай для скасавання віду на жыхарства або візы.

Па даных dev.by, сёлета грамадзяне РБ атрымалі 22890 дазволаў на часовае пражыванне, таксама ім было выдадзена больш за 19,5 тысяч літоўскіх нацыянальных віз.

У лістападзе 2022 года даследчыкі з літоўскага Цэнтру даследаванняў Усходняй Еўропы прыйшлі да высновы, што зараз у Літве знаходзіцца прыкладна 40 тыс. грамадзян Беларусі, з якіх каля 86% – з палітычных прычын.