У Берліне ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту з Беларусі
29 студзеня 2023
194

Акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту, прайшла 28 студзеня 2023 года каля арт-праекта “Амбасада вольнай і дэмакратычнай Беларусі” ў Берліне.

Мы згадалі геніяльнага французскага мастака габрэйскага паходжання, ураджэнца беларускай зямлі, Хаіма Суціна, павіншавалі з днём народзін Паўла Севярынца і пачыталі ўрывак з яго рамана аб векавых сувязях габрэйскага і беларускага народаў “Беларусалім”, – гаворыцца ў тэлеграм-канале “Беларусы зарубежья“.

Там жа адзначаецца, што беларусы ганарацца знакамітымі яўрэямі, якія нарадзіліся на беларускай зямлі і пакінулі яскравы след у гісторыі не толькі Ізраіля і Беларусі, але і ўсяго чалавецтва, такіх як Хаім Суцін (13.01.1893-1943).

Нагадаем, што пісьменнік і палітык Павел Севярынец (нар. 30.12.1976) з’яўляецца палітвязнем лукашэнкаўскага рэжыму. За нібыта падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках ён асуджаны на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У снежні 2022 года нямецкія беларусы прынялі ўдзел у акцыі міжнароднай салідарнасці з палітзняволеным праваабаронцам Алесем Бяляцкім, праведзенай арганізацыяй “Libereco – Партнёрства за правы чалавека e.v.”.

1 кастрычніка 2022 года берлінскія беларусы каля імпрэвізаванай амбасады вольнай і демакратычнай Беларусі нагадалі пра выдатных беларускіх паэтак, пісьменніц і грамадскіх дзеячак, дні нараджэння якіх прыпалі на верасень.

Фота і відэа: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”