Свабодныя беларускія спартсмены стварылі шахматную прастору ў Варшаве
30 студзеня 2023
51

Экс-старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна і трэнер па шахматах Дзяніс Бурко заснавалі шахматную інтэлектуальную прастору ChessCorner у Варшаве.

Прастора створана для дарослых і дзяцей ад трох гадоў, распавядаецца ў тэлеграм-канале Athletes for Freedom.

У ChessCorner можна навучыцца гуляць у шахматы, прыняць удзел у таварышчыцкіх гульнях і міні-турнірах, распавядае “Трыбуна”.

Анастасія Сарокіна — беларуская шахматыстка, экс-кіраўніца Федэрацыі шахмат Беларусі. У 2002 годзе яна стала міжнародным арбітрам FIDE, у 2005 — трэнерам FIDE, а ў 2018 — віцэ-прэзідэнтам FIDE. Анастасія працавала шахматрным трэнерам у Аўстраліі, а пазней адкрыла шахматную школу ў Мінску. 

Нагадаем, што напачатку студзеня 2023 года ў Варшаве свабодная спартсменка Аляксандра Герасіменя абвесціла дабрачынны збор на полугадавы праект навучання плаванню дзяцей, на лёсы якіх паўплывала вайна ва Ўкраіне.

Фота: тэлеграм-канале Athletes for Freedom