Польшча зачыняе чарговы памежны пераход на мяжы з Беларуссю
9 лютага 2023
149

Польскі бок абяцае зачыніць з 10 лютага 2023 года памежны пераход “Баброўнікі” (з беларускага боку Бераставіца). Ён становіцца другім зачыненым пераходам пасля “Кузьніцы”.

З увагі на існуючы інтарэс бяспекі дзяржавы я вырашыў прыпыніць да адмены ад 10 лютага ад 12:00 рух на польска-беларускім памежным пераходзе ў Баброўніках”, – паведаміў 9 лютага 2023 года ў Twitter міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі.

Ён таксама рэкаменадаваў сваім падначаленым службам падрыхтаваць на ўнясенне ў санкцыйныя спісы чарговых асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі і адказных за рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі.

У лістападзе 2021 года Польшча перакрыла аўтамабільны рух праз памежны пераход у Кузьніцы Беластоцкай (з беларускага боку Брузгі) з-за арганізацыі лукашэнкаўскімі ўладамі памежнага мігранцкага крызісу.

Летам 2022 года Польшча паведаміла аб заканчэнні пабудовы 5-метровага металічнага плота на мяжы з Беларуссю.

Фота: сайт Straż graniczna