У Берліне ўзгадалі імёны знакамітых беларусаў, народжаных у лютым
12 лютага 2023
198

Каля Амбасады вольнай і дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) у Берліне адбылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў, прысвяціўшых сваё жыццё беларускаму адраджэнню.

Сярод узгаданых 11 лютага 2023 года былі нацыянальны герой у Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвуш Касцюшка (4.2.1746-1817), адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра і літаратуры Вінцэнт Дунін Марцінкевіч (4.02 1808-1884), пісьменнік і палітык Фабіян Шантыр (4.02.1887 -1920) і паэт, мастак, драматург Карусь Каганец (10.02.1868— 1918), паведамляе тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.

Нагадаем, што падобныя акцыі па ўшанаванні памяці выбітных беларусаў дыяспара ў Берліне праводзіць даволі часта. Так, 10 снежня 2022 года там ўшанавалі памяць пісьменнікаў Міхася ЛыньковаАнатоля ВольнагаАлеся Дудара, Максіма Багдановіча, Алеся Разанава, Томаша Зана, Дануты Бічэль, Фердынанда Рушчыца. Іх дні нараджэння выпалі на лістапад і снежань.

1 кастрычніка 2022 года нямецкія беларусы нагадалі пра выдатных беларускіх паэтак, пісьменніц і грамадскіх дзеячак, дні нараджэння якіх прыпалі на верасень. У жніўні 2022 года беларуска выйшла да Амбасады вольнай і дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь, каб ушанаваць памяць Васіля Каваля і Макара Касьцевіча (Краўцова) да дзён іх нараджэння.

Фота і відэа: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”