Траім грамадзянам Польшчы пагражае зняволенне за агрэсію да беларусаў у Варшаве
6 верасня 2022
150

Польская пракуратура прад’явіла абвінавачванні траім грамадзянам Польшчы, якія накінуліся на спартыўнай пляцоўцы на беларусаў і ўкраінцаў, абражаючы іх і прымусіўшы пакінуць месца заняцця спортам.

Ксенафобская атака адбылася ў пятніцу, 2 верасня 2022 года, на адной са спартыўных пляцовак у варшаўскім раёне Прага-Поўдзень, паведамляе газета “Выборча” са спасылкай на Цэнтр маніторынгу расісцкага і ксенафобскага паводзін. Там рэгулярна сустракаюцца палякі, украінцы і беларусы, каб разам пагуляць у футбол. 

У той дзень да групы беларусаў і ўкраінцаў падыйшлі двое мужчын і жанчына, якія прагналі іх са спартыўнай пляцоўкі са словамі “вы знаходзіцеся ў Польшчы, вы павінны рабіць тое, што мы хочам, а не наадварот, вывучыце гэта“, піша The Warsaw.

У хуткім часе відэа інцыдэнта з’явілася ў інтэрнэце, пасля чаго агрэсіўна павёўшыя сябе грамадзяне былі затрыманы.

Цяпер ім прад’яўлены крымінальныя абвінавачванні. Да жанчыны і аднаго мужчыны – у незаконных пагрозах у дачыненні да групы асоб на падставе іх нацыянальнасці. Другі мужчына вінаваціцца ў дыскрымінацыі. 

У пракуратуры ім прад’явілі абвінавачванні. Учынак жанчыны і аднаго мужчыны кваліфікавалі як хуліганскі, ім паставілі крымінальны артыкул аб незаконных пагрозах у дачыненні да групы асоб на падставе іх нацыянальнасці. Другі мужчына абвінавачваецца па артыкуле аб дыскрымінацыі. Ім пагражае да пяці гадоў зняволення.

Суд у сваю чаргу, не падтрымаў хадайніцтва пракуратуры аб арышце фігурантаў. Ён абмежаваўся прымяненнем паліцэйскага нягляду ў адносінах да іх, а таксама забаронай набліжацца на адлегласць менш за 100 метраў да пацярпелых, адзначае The Warsaw.

Нагадаем, што паводле сацыялагічнага даследавання Фонда імя Фрыдрыха Эберта, апублікаванага ў жніўні 2022 года, у Польшчы дыскрымінацыю і непрыязнасць да сябе на нацыянальнай глебе адчулі 31% апытаных беларусаў. Нашы суайчыннікі адказалі, што яны асабіста сутыкаліся з дыскрымінацыяй у розных яе праявах і гэта ўжо ўспрымаюць як частку сацыяльнай рэальнасці.