Праваабаронцы: за 2022 год рэпрэсавана па КК РБ не менш за 1242 чалавекі
6 студзеня 2023
170

Праваабаронцам стала вядома аб 1242 чалавеках, якія былі асуджаны ў Беларусі па Крымінальным кодэксе за палітычную дзейнасць у 2022 годзе.

Згодна статыстыкі, якую вялі ў Правааборончым цэнтры “Вясна”, 942 палітычныя прысуды былі вынесеныя мужчынам, 300 — жанчынам.

636 чалавек асуджаныя на зняволенне. 190 чалавекам прысудзілі (“хімію”), а 373 — абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатнюю хімію”). 24 спазналі крымінальны арышт, да 12 быў прыменены штраф. Прычым штраф у якасці дадатковага пакарання прызначаны 144 чалавекам.

Шасці асуджаным прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары, дзявяці — прымусовае лячэнне разам з іншымі відамі пакарання.

По известным правозащитникам приговорам в 2022 году суды применяли наказание, связанное с лишением свободы, в 51,21% случаев. Ограничение свободы с направлением в ИУОТ («химия») суды использовали в качестве наказания в 15,3% случаев. Ограничение свободы без направления в ИУОТ («домашняя химия») применялось в 30,03% случаях осуждения граждан. Арест суды применяли в 1,93% случаев осуждения фигурантов политических дел. Принудительные меры стационарного характера применяли в 0,48% случаев. Штраф применялся как мера уголовной ответственности в 0,97% случаев осуждения. Условное лишение свободы – в 0,08%”, – гаворыцца ў паведамленні праваабаронцаў.

Па іх падліках, больш за ўсё крымінальных судоў па палітычных матывах праходзіла па такіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, як 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), 368 КК (абраза А.Лукашэнкі). Сярод рэгіёнаў па колькасці асуджаных за палітыку на першым месцы Мінск (542 чалавекі), потым Брэсцкая і Гомельская вобласці (па 166 чалавек). Затым ідуць Гродзенская (135), Мінская (100), Магілёўская (68) і Віцебская (65).

Адзначым, што ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі супраць апанентаў рэжыма і праваабаронцаў. Так, 5 снежня 2023 года па сфальшаваных абвінавачваннях у “кантрабандзе арганізаванай групай” і ў “фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” перад судом Ленінскага раёна Мінска прадсталі палітвязні з Праваабарончага цэнтра “Вясна” Ўладзімір ЛабковічВалянцін Стэфановіч і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі.

На 29 снежня 2022 года праваабаронцы прызналі палітвязнямі 1455 чалавек.

Фота: shutterstock/Fanni_2021