Літва зачыніла адзін з двух чыгуначных пераездаў на мяжы з Беларуссю
16 лютага 2023
153

Ад 16 лютага 2023 года Літва спыніла рух цягнікоў з Беларуссю праз памежны пераход “Стасілас” (з беларускага боку “Беняконі”), абгрунтаваўшы гэта вялікім патокам кантрабанды. Таксама спынена літоўска-беларускае ўзаемадзеянне па забеспячэнні бесперапыннага праходжання транспорта праз мяжу.

Гэты меры прымаюцца ў сувязі з вялікімі патокамі кантрабанды, якая перавозіцца цягнікамі з Беларусі, і, як следства, падвышанай пагрозай нацыянальнай бяспекі Літвы”, – тлумачыцца спыненне чугуначага руху ў Стасіласе на сайце літоўскай мытні. Цяпер цягнікі могуць пераязджаць літоўска-беларускую мяжу толькі праз чыгуначны памежны кантрольна-прапускны пункт “Кена” (з беларускага боку “Прывалка”). Такая сітуацыя бедзе захоўвацца, пакуль не будзе ўсталявана ў Стасіласе сістэма рэнтгенаўскага кантролю, якая ўжо дзейнічае ў Кене, гаворыцца ў мытным паведамленні.

Паводле літоўскіх мытнікаў, колькасць кантрабанды, якая перавозілася з Беларусі ў Літву праз Стасілас і была затрымана, у апошнія гады значна ўзрасла. Так, у 2022 годзе было выяўлена 28 выпадкаў кантрабанды і канфіскавала 2 540 669 пачак цыгарэт, дастаўленых з Беларусі грузавымі камплектамі праз даны памежны пункт пропуску. Гэты амаль 87,6% усіх затрыманых на мяжы цыгарэт.

Эфектыўнасць сістэмы рэнтгенаўскага кантролю была пацверджана і пасля таго, як у канцы мінулага года памежнікі затрымалі адзін гіганцкі груз кантрабанды беларускіх цыгарэтаў – 672 тыс. пачак нелегальных цыгарэт коштам больш за два з паловай мільёна еўра”, – адзначае літоўская мытня.

Паводле яе, падобныя сістэмы рэнтгенаўскага кантролю ў бліжэйшы час будуць усталяваны на станцыях Стасілас і Кібартай на мяжы з Калінінградскай вобласцю Расіі (з расійскага боку памежны пункт “Чарнышэўскае”).

У сваю чаргу Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 16 лютага 2023 года паведаміў, спаслаўшыся на Служба аховы дзяржаўнай граніцы пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі, што Літва ў аднабаковым парадку спыняе ўзаемадзеянне з мытнымі і пагранічнымі службамі Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні бесперабойнага патоку транспарту праз граніцу і павелічэнні прапускной здольнасці аўтадарожных пунктаў пропуску.

Нагадаем, што два вялікагрузы з угнаеннямі ад “Гродна азота” вярнуліся ў Беларусь з Літвы 14 лютага 2023 года, дзякуючы мясцовым беларускім актывістам і ініцыятыве “Рабочы рух”. Беларусы не дазволілі правезці падсанкцыйную прадукцыю ў Еўропу.

Цікава, што ў жніўні 2022 года літоўская мытня заявіла аб узмацненні кантролю на мяжы з Беларуссю. Гаварылася, што дадатковыя аналітычныя магчымасці, актывацыя метадаў фізічнага нагляду, большая колькасць мытнікаў і магчымае запрашэнне супрацоўнікаў іншых дзяржорганаў будуць задзейнічаны падчас кантролю тых, хто перасякае межы Літвы з боку Беларусі і Расіі.

З 10 лютага 2023 года Польшча зачыніла памежны пераход “Баброўнікі” (з беларускага боку “Бераставіца”). Прычынай сталі рэпрэсіі лукашэнкаўскай улады ў адносінах да польскай меншасці ў Беларусі.

Фота: тэлеграм-канал Дзяржпамежкамітэта РБ