У Латвіі рэалізуецца арт-праект аб беларускіх палітвязнях
15 жніўня 2022
145

Папяровыя птушкі, як сімвалы беларускіх палітзняволеных, перамясціліся з Рыгі ў Юрмалу.

Арт-праект, які пачаўся на плошчы Свабоды ў Рызе, знайшоў своё працяг у праекце Art-Shelter у Юрмале, піша тэлеграм-канал «Беларусы Латвіі».

«Колькасць палітзняволеных у Беларусі расце штодня і інсталяцыя адлюстроўвае масштаб рэпрэсій. Кожны беласнежны жураўлік – гэта рэальны чалавек, асуджаны за права мець сваё меркаванне і жаданне самому выбіраць будучае сваёй краіны. 18 чырвоных птушак – гэта тыя, каго мы ўжо ніколі не зможам вярнуць», – адзначаецца ў паведамленні.