Трэці Форум дэмакратычных сіл пераносіцца на нявызначаны тэрмін
26 студзеня 2023
144

Неаднакротна анансаваны трэці Форум дэмакратычных сіл адбудзецца не раней за 28 лютага 2023 года. Гэта вынікае з гутаркі палітыка Анатоля Лябедзькі і палітолага Дзмітрыя Балкунца.

Аб чарговым пераносе часу правядзеня форума стала вядома з палітычнага двубою на тэлеканале “Белсат”, які адбыўся 24 студзеня 2023 года

Осенью прошлого года было объявлено о проведении третьего Форума демократических сил. Основная тема будет посвящена формированию парламентаризма и созданию представительного органа народа. Сроки проведения зависят от выбора площадки в Брюсселе. С октября прошлого года ведем переговоры и переписку с ответственными представителями Миссии демократической Беларуси. Пока безрезультатно”, – паведамляецца ў тэлеграм-канале форума.

Нагадаем, што ў сярэдзіне кастрычніка 2022 года ў сталіцы Бельгіі з’явілася Місіі дэмакратычнай Беларусі. Першае мерапрыемства прайшло там у снежні 2022 года.

Адзін з арганізатараў форуму Валерый Цапкала сцвярджае, што ўрад бельгійскага рэгіёна Фландрыя, перадаўшы ў арэнду пяціпавярховы будынак у цэнтры Бруселя, разлічваў, што місія будзе адчынена для шырокай кааліцыі дэмакратычных сіл, а не адной палітычнай групы.

Офіс 28 лютага будзе афіцыйна адчынены, і я вас пераконваю, што і ваш форум, і ўсе астатнія будуць мець доступ да гэтай пляцоўкі. Гэта не ёсць пляцоўкай Святланы Ціханоўскай. Яна шмат зрабіла, каб яна з’явілася, а калі яна з’явілася, то будзе даступна для ўсіх”, – заявіў Анатоль Лябедзька, запэўніўшы, што, калі не будзе ніякіх накладак, там можна будзе правесці форум.

Як раней паведамлялася, мэта місіі – даваць прастору беларускім арганізацыям і прадстаўнікам дыяспары, а таксама выконваць ролю амбасады свабоднай Беларусі.

У сярэдзіне снежня 2022 года Валерый Цапкала паведаміў, што трэці Форум дэмакратычных сіл, а таксама выбары ў Нацыянальны савет Беларусі цяпер прызначаны на 2023 год. Уласна форум рыхтуецца на студзень 2023 года ў Брусэлі.

Напрыканцы кастрычніка 2022 года Валерый Цапкала анансаваў правядзенне трэцяга Форуму дэмакратычных сіл Беларусі ў лістападзе 2022 года ў Брусэлі.